/images/head%20school5.jpg

/images/Gerb-Belarusi.png
Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Способы оплаты
/images/ERIP.jpg

Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Температурный режим
/images/pic/%D0%A2%D0%B5%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%B0.jpg

  

Кризисная
комната

 

Pomogut.by
/images/banners/pomogut.png
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Сёстры Хатыні
Главная Характеристика музея Города-герои Дзержинщина

 

Сёстры Хатыні

У артыкуле «Населеныя пункты Белаpyci, знішчаныя разам з жыхарамі ў 1941 — 1944 гг. нямецка-фашысщамі захопнікамі», які змешчаны у энцыклапедычным даведніку «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945» (Мн., 1990), адзначаецца, што ў Дзяржынскім раёне было знішчана пяць вёсак -- Глухое Пярхурава (120 жыхароў, 32 двары), Літавец (190 жыхароў, 42 двары), Любажанка (42 жыхары, 12 двароў), якія не адноўлены пасля вайны, Садкаўшчына (96 жыхароў, 15 двароў), Скірмантава (162 жыхары, 38 двароў), ад­ноўлены пасля вайны. Яны ўвекавечаны у мемарыяльным архітэктурна-скульптурным комплексе «Хатынь». Усяго ж нямецкія карнікі ў той ці іншай ступеш на т-рыторыі раёна спалілі i забілі мірных жы­хароў 12 вёсак.

Пра спаленыя вёскі i знішчаных жыха­роў у Дзяржынскім раёне i пойдзе расповед у гэтым нарысе.

Глухое Пярхурава, былая веска на тэрыторыі Дзямідавіцкага сельсавета, знішча-ная нямецка-фашысщамі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай аперацыі «Якаб». Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Фрунзе. Перад вайной у ей жыло 125 чалавек. 30 студзеня 1943 г. нямецка-фашысцкія карнікі раптоўна напалі на вёску, сагналі ycix жыхароў у хлеў, аб'явіўшы, што яны мелі сувязь з партызанамі, і спалілі іх. У тэты ж дзень нямецкія каршкі спалілі 32 двары. У выніку карнай аперацыі загінулі 120 мірных жыхароў. У 1957 г. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: «Здесь 30 января 1943 г. немецкими захватчиками было ўничтожено 120 мирных жителей д. Глухое Перхурово». На магіле ахвяр фашызму пастаўле­ны абеліск. Пасля Вялікай Айчыннай вайны в. Глухое Пярхурава не адрадзілася. Са 120 расстраляных прозвішчы 39 чалавек не ўстаноўлены. Паводле расказу жыхара вёскі Кулакоўцы Аляксандра Андрэевіча Прасвірына, пасля адыходу фашыстаў жыхар вёскі Дворышча Занеўскі выратаваў трохгадовую дзяўчынку 3іну, якая схавалася пад печчу згарэўшага дома. Занеўскі разгроб галавешкі, дастаў дзіця, захінуў яго ў кажух і прынёс дамоў. Пазней удачарыу дзяўчынку.

Веска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Літавец, былая веска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавета, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай аперацыі «Якаб». Знаходзілася за 7 км на захад ад в. Самадураўшчына. Веска Літавец да 1939 г. уваходзіла ў склад Зенькавщкага сельсавета ўздзенскага раёна. У ей жылі 208 чалавек, быў створаны калгас «Ударнік». Старшынёй калгаса быў Міхаіл Аляксадравіч Лімантаў. 3 кастрычшка 1939 г. веска ўваходзіла ў склад Станькаўскага сельсавета. 14 студзеня 1943 г. фашысты напалі на вёску i загубілі 190 жыхароў, у тым ліку 58 дзяцей, спалі лі 42 двары. Пасля вайны в. Літавец не адрадзілася. У 1956 г. на ма-гіле ахвяр фашызму пастаўлены помнік.

...Студзеньскі ранак 1943 г. Нямецкі абоз накіроўваўся ў бок в. Уса ўздзенскага раёна. Калі немцы ехалі каля в. Літавец, то пачулі выстрал. Карнікі вырашылі, што тэта страляюць партызаны і ўвесь абоз накіравалі ў вёску. Яны сталі заходзіць у кожную хату i высвятляць, ці няма партызан. Затым ставілі ўсю сям'ю ў ланцужок, загадвалі трымацца за рукі i расстрэльвалі. Некаторыя хаты падпальвалі. Веска без жыхароў апусцела i раптам змоўкла, быццам лес зімой без птушак. Адзінымі маўклівымі сведкамі былога жыцця засталіся груды попелу ды 7 апусцелых хат разам са школай, што ўцалелі. Праз тыдзень у вёску прыехалі паліцаі, якія спалілі астатнія будынкі.
Удалося выратавацца i застацца жывымі толькі некалькім чалавекам. Тым ранкам у хату да сям'і Колас прыбег гуляць суседскі хлопчык Аляксандр Караневіч. Калі прыйшлі немцы, ён схаваўся пад печчу, дзякуючы чаму застаўся жывым. Аляксандра Колас таксама дзякую­чы выпадку засталася жывой. Куля прарэзала ёй сківіцу, але так як уся сям'я тры-малася за рукі, то i яна ўпала разам з усімі. Ворагі не маглі падумаць, што не забілі ка-госьці. Ноччу яна выбралася з вёскі i прыйшл а ў в. Самадураўшчына. Жывой засталася i Ганна Берастоўская. Яна жыла на ўскраіне вёскі i з дваімі малымі дзецьмі змагла схавацца ў лесе.

Пайшлі з вёскі перад налётам карнікаў i засталіся жывымі Браніслава Аляксанд-раўна i Марыя Аляксандраўна Жукоўскія (сестры), Аляксандра Фёдараўна Колас, Клаўдзія Васільеўна Рускевіч, Аляксандр Трафімавіч Трыч. Жыхар в. Александрова хлапчук Валодзя Фурс пасля гэтай трагедыі быў у Літаўцы i бачыў у адным з дамоў абгарэлыя трупы забітых дзеда i бабулькі пад калыскай, у якой ляжалі мёртвыя маленькія дзеці. Старыя, відаць, хацелі сабой закрыць дзяцей, аднак тэта не выратавала нікога.

Пасля вайны на месцы, дзе раней былі хаты, абсадзілі жывой агарожай...

У 1986 г. на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс «Літавец» (скульптар С.Гарбунова, архітэктары В.Яўсееў i В.Здасюк, мастацтвазнавец У.Пракапцоў, тэкст-прысвячэнне паэта Р.Барадулша). Узведзены ён на грамадскіх пачатках, у будаўніцтве ўдзельнічалі камсамольцы Дзяржынскага раёна. Адкрыты 5 ліпеня 1987 г. На лясной паляне пастаўлены уязны знак, побач бэлькі, узнятыя над зямлёй. Яны сімвалі-зуюць рэшткі хаты, знішчанай акупантамі. На адной з бэлек — назва вёскі, на другой -напіс, які расказвае аб трагедыі. Пракладзеная «вуліца» вядзе да цэнтра былой вёскі — да цэнтральнага барэльефа, дзе паказана мірнае жыццё: стары пляце кошык, маці з сынам, які ўсміхаецца i робіць першыя свае крокі ў жыцці, на іх глядзяць дзеці, што ляжаць на печы. Побач — разбітыя вароты, ідуць фашысты, вось-вось абарвецца жыццё мірнай вёскі. Каля спаленых хат пасаджаны дрэвы — сімвалы жыцця, але на адным з іх буслінае гняздо без птушак — напамінак аб трагічным лесе в. Літатавец. Многія сваякі пабудавалі абеліскі на месцы спаленых хат.

Былы жыхар в. Літавец, генерал-лейтэнант войскаў сувязі В.П.Тоўсты даслаў складзены ім па памяці cпic звыш 40 сямей, якія загінулі ад рук катаў, у Дзяржынскі глсторыка-краязнаўчы музей. У ліку загінуўшых — бацькі i брат В.П.Тоўстага.

Веска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Любажанка, былая веска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавета, зннішчаная ня-мецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай аперацьп “Якаб”. Знаходзілася за 1 км на захад ад в. Самадураўшчына (з 1964 г. Радзіма). Перад вайной у ёй жылі 59 чалавек, 14 сямей. 8 студзеня 1943 г. фашысты напалі на вёску i зннішчылі 42 жыхары, спалілі 12 двароў, маёмасць разрабавалі. Мала каму з жыхароў ўдалося застацца жывымі.

У канцы 1942 — пачатку 1943 г. немцы вывозілі моладзь на работы ў Германію. Дзяўчаты i хлопцы з навакольных вёсак Сасноўка, Кляноўка, Станькава, каб не трапіць у фашысцкае рабства, схаваліся ў в. Любажанка. Пераначаваўшы, яны вярталіся дадому праз станькаўскі ваенны палігон у напрамку станькаўскай дарогі. Тут моладзь i натрапіла на нямецкі патруль. Хлопцы i дзяўчаты растлумачылі немцам, што яны былі ў сваякоў у Любажанцы, святкавалі Каляды. Але паліцай з Дзяржынска некаторых з хлопцаў пазнаў, i немцы ўcix павезлі ў Любажанку высвятляць ступень сваяцтва. Многія жыхары вёскі прызнавалі «сваякоў», а некаторыя — не. Тады немцы сагналі ycix 18 чалавек у вагончык дэпо i расстралялі. У сябе ж зрабілі адзнаку, што ў Любажанцы — партызаны.

Праз нейкі час у в. Самадураўшчына (памылкова) прыехаў атрад немцаў. Карнікі сагналі ўcix жыхароў вёскі i пералічылі Колькасць чалавек не супадала, i яны доўга не маглі ўцямніць, у чым жа справа. Неўза­баве прыехаў афіцэр, удакладніў па карце мясцовасць i накіраваў атрад у Любажанку. Людзі на гумнах малацілі збожжа. Немцы сагналі ix у хлеў i спалілі --за сувязь з партызанамі. Так яны матывавалі свае крывавыя ўчынкі. У выніку былі знішчаны 42 чалавекі. Сярод ix было 14 дзяцей.

Вядома, што жыхары в. Любажанка падтрымлівалі сувязь з партызанскім атрадам, які дзейнічаў у Станькаўскім лесе. Яны пяклі для партызан хлеб, шылі адзенне, мылі бялізну, збіралі i перадавалі звесткі партызанам аб перамяшчэнні нямекіх войскаў.

3 ycix жыхароў в. Любажанка засталіся жывымі сестры Ганна i Юзэфа Дойняк, Эма i Арыядна Шамко, браты Вячаслаў i Валянцін Шаблоўскія. Яны уцяклі па лёдзе цераз раку ў в. Данілавічы. Немцы па іх стралялі, але яны засталіся жывымі.

Пасля вайны в. Любажанка не адрадзілася. У 1957 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Веска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».ылі ў сваякоў у Любажанцы, святкавалі Каляды. Але паліцай з Дзяржынска некаторых з хлопцаў пазнаў, i немцы ўcix павезлі ў Любажанку высвятляць ступень сваяцтва. Многія жыхары вёскі прызнавалі «сваякоў», а некаторыя — не. Тады немцы сагналі ycix 18 чалавек у вагончык дэпо i расстралялі. У сябе ж зрабілі адзнаку, што ў Любажанцы — партызаны.

Праз нейкі час у в. Самадураўшчына (памылкова) прыехаў атрад немцаў. Карнікі сагналі ўcix жыхароў вёскі i пералічылі Колькасць чалавек не супадала, i яны доўга не маглі ўцямніць, у чым жа справа. Неўза­баве прыехаў афіцэр, удакладніў па карце мясцовасць i накіраваў атрад у Любажанку. Людзі на гумнах малацілі збожжа. Немцы сагналі ix у хлеў i спалілі --за сувязь з партызанамі. Так яны матывавалі свае крывавыя ўчынкі. У выніку былі знішчаны 42 чалавекі. Сярод ix было 14 дзяцей.

Вядома, што жыхары в. Любажанка падтрымлівалі сувязь з партызанскім атрадам, які дзейнічаў у Станькаўскім лесе. Яны пяклі для партызан хлеб, шылі адзенне, мылі бялізну, збіралі i перадавалі звесткі партызанам аб перамяшчэнні нямекіх войскаў.

3 ycix жыхароў в. Любажанка засталіся жывымі сестры Ганна i Юзэфа Дойняк, Эма i Арыядна Шамко, браты Вячаслаў i Валянцін Шаблоўскія. Яны уцяклі па лёдзе цераз раку ў в. Данілавічы. Немцы па іх стралялі, але яны засталіся жывымі.

Пасля вайны в. Любажанка не адрадзілася. У 1957 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Веска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Метки: школьный музей

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

Школа - ресурсный центр
Школа – ресурсный центр
/images/pic/22729228_147860492497560_1657161831786646839_n.jpg
ШАГ
/images/SHAG_logo1.jpg
Год малой родины
Телефоны
Телефон доверия для жителей Минской области
Телефон доверия для жителей Дзержинского района
Телефоны справочных служб
Телефон педагога-психолога
Телефон педагога социального
МЧС информирует
/images/pic/%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5%D1%80.jpg
Наши новости

Официальный сайт изменил адрес!

Уважаемые посетители нашего сайта! Новости сайта теперь можно читать по сс ылке Адрес нового сайта: https://sc...


Подведены итоги Международного конкурса по информатике и вычислительной логике «Бобёр 2019»

Поздравляем учащихся нашей школы с результативным участием в Международном конкурсе по информатике и вычислительной ...


«Минщина спортивная. Зима»

21 декабря в рамках областной акции «Минщина спортивная. Зима» учащиеся учреждения соревновались в выносли...


Минщина спортивная. Зима

Спорт – это не только увлечение. Спорт – это здоровье, спорт – это энергия, спорт – ...


Выходные театральные!!!

"Щелкунчик" - это спектакль на все времена! Восхитительная классика музыкального и хореографического искусства, и...


Путешествие в «Школу юных волшебников»

14 декабря учащиеся 2 «Д» класса и ребята, посещающие коррекционные занятия в пункте коррекционно-педагоги...


Поздравляем с победой!

13 дека бря 2019 года на базе Слуцкого государственного колледжа подвели итоги XIV Республиканского очного этапа конкурса &la...


Преемственность

10 декабря на базе учр еждения прошел семинар «Осуществление преемственности дошкольного образования и I ступени общег...


Предметная неделя математики

Интерес но и познавательно проходила неделя математики! Открыть В ходе проведения недели математики учитель математики Яцкев...


Конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»

9 декабря четверо учащихся учреждения участвовало в областном конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»...


© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно