/images/head%20school5.jpg

/images/Gerb-Belarusi.png
Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Способы оплаты
/images/ERIP.jpg

Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Температурный режим
/images/pic/%D0%A2%D0%B5%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%B0.jpg

  

Кризисная
комната

 

Pomogut.by
/images/banners/pomogut.png
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Акупацыйны рэжым
Главная Характеристика музея Города-герои Дзержинщина

 

Акупацыйны рэжым

Мерапрыемствы па ўстанаўленню акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі СССР былі распрацаваны фашыстамі загадзя. План «Барбароса» (1940) вызначаў стратэгію i тактыку нападу Германіі на СССР. У аснову гэтага плана былі пакладзены авантурыстычная стратэгія «маланкавай вайны» i даўнія імкненні германскага імперыялізму захапіць «жыццёвую прастору» на ўсходзе. Планавалася ў кароткі тэрмін разграміць асноўныя сілы Чырвонай арміі на захад ад Дняпра i Заходняй Дзвіны, захапіць Маскву, Леніград, Данбас i выйсці на лінію Волга -- Архангельск. Асаблівае значэнне надавалася захопу Масквы. Паводле генеральнага плана «Ост» планавалася каланізацыя захопленых тэрыторый, германізацыя, знішчэнне мясцовага насельшцтва.

«Інструкцыя аб асобных абласцях» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» ад 13 сакавіка 1941 г. ставіла задачу дэцэнтралізацыі i расчлянення тэрыторыі СССР.

Акупанты ліквідавалі ўсе формы савецкага палітычнага жыцця. Былі забаронены Камуністычная партыя, грамадскія арганізацыі, ліквідаваны дзяржаўныя ўстановы. Было уведзена новае адміністрацыйнае дзяленне, у выніку чаго Беларусь складала чацвертую частку яе даваеннай тэрыторыі якая атрымала назву «Генеральная акруга - Беларусь». На яе тэрыторыі пражывалі 3 млн. 258 тыс. чалавек, менш за чвэрць, насельніцтва рэспублікі. Да гэтай акругі адносіуся i Дзяржынскі раён. Астатняя тэрыторыя рэспублікі па частках была далучана да рэйхскамісарыята «Укріна»  (паўднёвыя раёны Гомельскай i Брэсцкай частка Палескай i Пінскай абласцей) генеральнай акругі «Літва» (паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці), Усходняй Прусіі (Беласточчына i паўночная частка Брэсцкай вобласці) i да зоны армейскага тылу (Віцебская, Магілёуская, частка Го­мельскай, Мінскай i Палескай абласцей) Граніцы гэтыя не былі пастаяннымі яны змяняліся адносна становішча на савецка-германскім фронце.

Органы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі былі сфарміраваны ўжо ў 1941 г. У генеральнай акрузе уладу ажыццяўлялі грамадзянскія акупацыйныя органы Да іх адносіўся генеральны камісарыят (начале з В.Кубэ, з верасня 1943 г. - К.Готбергам) якому падпарадкоўваліся 10 абласных камісарыятаў (гебітскамісарыятаў) - Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі i Слуцкі. Дзяржынскі раён аднociўcя да Баранавіцкага камісарыяту. У гарадах ствараліся гарадскія камісарыяты. У раёнах знаходзіліся нямецкія шэфы (зондэрфюрэры).

Паралельна з грамадзянскімі акупацыйнымі ўладамі дзейнічалі ваенны i паліцэйскія апараты. Вышэйшым ваенна-адміністрацыйным органам кіравання на тэрыторыі генеральнай акругі была галоўная палявая камендатура 392, якую узначальваў камандуючы войскамі вермахта. Ей падпарадкоўваліся камендатуры Мінска,Слуцка, Вілейкі i тэрытарыяльныя органы ваеннай адміністрацыі - палявыя i мясцовыя камендатуры.

У сваей рабоце нямецкія ваенныя i грамадзянскія акупацыйныя ўлады абапіраліся на карныя органы - СС з вялікім палцэйскім апаратам, паліцыыю i службу бяспекі (СД), жандармерыю, паліцэйкія ахоўныя войскі. У ix задачу уваходзіла забеспячэнне парадку на захопленай тэрыторыі, выяўленне «нядобранадзейных асоб», рас­права над савецкімі патрыётамі.

Грамадзянскія нямецкія акупацыйныя органы ўлады стваралі мясцовыя органы -гарадскія, раённыя, валасныя ўправы. Яны даводзілі да насельнніцтва загады i распа-раджэнні нямецкіх акупацыйных улад, наглядалі за ix ажыццяўленнем.

Жыццё насельнiцтва рэгламентавалася шматлікімі загадамі i распараджэннямі ваенных i грамадзянскіх акупацыйных улад. Былі уведзены каменданцкі час, абавязковая рэгістрацыя насельніцтва, забарона на карыстанне радыёпрыёмнікамі i фотаапаратамі, укрыццё чужых асоб, праводзіўся збор цёплых рэчаў для нямецкай арміі i г.д. Невыкананне загадаў нямецкіх улад каралася смерцю без суда i следства.

Захопленая тэрыторыя разглядалася акупантамі як крыніца забеспячэння сельскагаспадарчай прадукцыяй трупы армій «Цэнтр» i Германіі. Вырашаліся гэтыя задачы праз сістэму падаткаў, спецыяльных інспекцый па зборы сельскагаспадарчай прадукцыі, карных аперацый супраць партызан i насельніцтва. Беларусь уключалася гітлераўскім кіраўніцтвам у сферу «жыццёвай прасторы» i гэтым быў вырашаны лес яе насельніцтва, пераважная большасць якога павінна была ўступіць месца нямецкім каланістам. Для вырашэння гэтай задачы у 1940 г. быў распрацаваны план «Ост» («Усход»), згодна з якім толькі 25% жыхароў рэспублікі планавалася для анямечвання i выкарыстання акупантамі, а 75% беларусаў планавалася адсяліць, ліквідаваць (знішчйць) i г.д.

Першыя злачынствы ў адносінах да мірнага насельніцтва пачалі ажыццяўляць узброеныя сілы вермахта. Афіцэрам дазваляся права без суда i следства расстрэльваць савецкіх грамадзян. Цыркулярам А.Гітлера ад 27 чэрвеня 1941 г. акупацыйным уладам i войскам ставілася задача наводзіць жах на насельніцтва, каб падавіць яго волю да супраціулення. Дзеля гэтага былі створаны асобыя аператыўныя групы (айнзатцкаманды), якія рухаліся за перадавымі нямецкімі войскамі.

 3 1 па 16 лютага 1943 г. каршкамі толькі у Койданаве было нарабавана 773 т зерня, 742 т бульбы, 24 т сена, 375 т саломы, 24 т ільнасемя, 7,6 тоны льновалакна, 150 галоў буйной рагатай жьш вёлы, 124 авечкі, 14 свіней, 215 штук птушкі Нямецка-фашысцкімі акупантамі за гады вайны былі зшшчаны поўнасцю 15 населеных пунктаў (553 жыхары, 333 двары), 78 часткова (413 жыхароў, 327 двароў). На прымусовыя работы у Германію вывезены 1115 чалавек, з ix вярнуліся 972.

Усяго на Дзяржыншчыне загінулі 2180 чалавек, з ix 1200 жанчын i 450 дзяцей.

Многа загінула на Дзяржыншчыне яўрэяў - мясцовых, прывезеных з Мінска, краін Заходняй Еўропы. Да ix гітлераўцы cтaвiлicя, як да людзей ніжэйшай расы. У пачатку ліпеня 1941 г. немцы затрымалі у Дзяржынску 16 маладых яўрэяў. Іх адвезлі у бярозавы гай каля в. Клыпаўшчына i расстралялі толькі за тое, што яны былі яўрэямі. У Дзяржынску стварылі гета, куды caгналі яўрэяў горада і навакольных населеных пунктаў. Гета размясцілі на вуліцах Кастрычніцкай, Савецкай і Першамайскай.

Восенню 1941 г. на станцыю Койдана-ва з Мінска началі прыбываць эшалоны з яўрэямі з Заходняй Еўропы. Спачатку прывезлі яўрэяў з Германіі (Гамбурга, Берліна, Брэмена, Дзюсельдорфа, Кёльна, Франк­фурта-на-Майне), Чэхаславакіі, Польшчы. Ад станцыі да ўрочышча Рыжаўка была пракладзена чыгуначная ветка. Сюды і прывозілі гітлераўцы свае ахвяры. Каб супакоіць людзей, ім надавалі Рыжаўку як горад, куды іх вывозілі быццам бы на пасяленне.

У архівах захаваліся службовыя тэлеграмы аб руху паяздоў з ахвярамі да станцый Баранавічы, Мінск, Койданава... Станцыя Койданава, як і чыгуначная станцыя Негарэлае, у раскладзе руху эшалонаў значылася перавалачным пунктам.

Паводле сведчанняў жыхароў в. Рабінаўка С.В Лвашынай, М.Я.Шабан, А.В.Чу-еўскай, У.В.Чуеўскага, людзі прыбывалі як быццам на будаўнічыя работы. Яны мелі пры сабе пілы, сякеры, рыдлёукі. Але іх сустракала жудасная рэчаіснасць. Як толькі яўрэі пакідалі вагоны, у іх адбіралі каштоўныя рэчы, прымушалі распранацца і го­лых гналі да загадзя выкапаных ям, дзе іх расстрэльвалі. На другі дзень пасля расстрэлу прыязджалі карныя атрады і абшуквалі навакольныя вёскі, каб хто з ахвяр не выратаваўся. Жыхары в. Кукшавічы у склепе схавалі двух параненых яўрэяў. Іх карнікі знайшлі і расстралялі. Але мясцовым жыхарам усе ж удалося выратаваць некаторых. Частка з іх пайшла ў партызаны. Цяпер людзі, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы сваім жыццём і жыццямі сваіх родных і блізкіх, носяць ганаровае звание Ізраіля «Праведнік народаў свету».

Як сведчаць архіўныя крыніцы, толькі ва ўрочышчы Рыжаўка гітлераўцы рас­стралялі звыш 15 тыс. яўрэяў.

Л. I. Валахановіч


Метки: школьный музей

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

Школа - ресурсный центр
Школа – ресурсный центр
/images/pic/22729228_147860492497560_1657161831786646839_n.jpg
ШАГ
/images/SHAG_logo1.jpg
Год малой родины
Телефоны
Телефон доверия для жителей Минской области
Телефон доверия для жителей Дзержинского района
Телефоны справочных служб
Телефон педагога-психолога
Телефон педагога социального
МЧС информирует
/images/pic/%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5%D1%80.jpg
Наши новости

Поздравляем с победой!

13 дека бря 2019 года на базе Слуцкого государственного колледжа подвели итоги XIV Республиканского очного этапа конкурса &la...


Конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»

9 декабря четверо учащихся учреждения участвовало в областном конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»...


«Ученик года-2019»

В субботу 7 декабря прошел второй этап конкурса школьных достижений «Ученик года-2019», в котором приняли участи...


Минщина спортивная. Зима.

В свои права вступила любимая пора года всех ребят – зима. И хотя природа пока не балует нас настоящими морозами и ...


Предметная неделя математики

С 2 по 7 декабря в нашей ш коле проходит неделя математики. Открыть В течении всей недели в кабинетах математики проходят зан...


Робототехника

29 ноября 2019 года на базе нашей школы прошел районный этап областного конкурса по робототехнике «Дорога в будущее...


Поздравляем с победой!

29 ноября в нашей школе прошел детский районный конкурс игровых проектов «Играют дети – играем мы!&...


«Ученик года-2019»

В субботу 30 ноября в нашей школе состоялся первый этап конкурса школьных достижений «Ученик года-2019». На...


Шаг в действии

В рамках единого дня информирования «ШАГ» состоялась встреча с руководителем народного клуба поэтов и компо...


Мечты сбываются

21 ноября 2019 года завершился ХII международный фестиваль творчества детей и молодых людей с инвалидностью «Мечт...


© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно