/images/head%20school5.jpg

/images/Gerb-Belarusi.png
Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Способы оплаты
/images/ERIP.jpg

Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Температурный режим
/images/pic/%D0%A2%D0%B5%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%B0.jpg

  

Кризисная
комната

 

Pomogut.by
/images/banners/pomogut.png
Внешние ссылки
Cайт Президента Республики Беларусь
Министерство образования
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Официальный сайт Тихвинского городского поселения
Официальный сайт Тихвинского района
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Дзержинская районная библиотека
Дзяржыншчына – партызанскі край
Главная Характеристика музея Города-герои Дзержинщина

 

Дзяржыншчына – партызанскі край

3 першых дзён акупацыі Дзяржыншчыны ў раёне пачалася барацьба патрыётаў з ворагам. Ужо 1 ліпеня 1941 на станцыі Негарэлае быў узарваны варожы эталон з боепрыпасамі. На працягу ліпеня на ліні Негарэлае – Мінск неаднаразова падрываліся рэйкі, чыгуначныя масты, збудаванні паміж станциямі Негарэлае – Орша.

15 жніўня 1941 г. група партызан атрада Дз.Ц.Гуляева разбурыла чыгуначнае палатно на лініі Негарэлае – Мінск, узарвала шарады на станцыі Негарэлае, падрыхтаваныя гітлераўцамі для адпрукі на фронт.

У пачатку сакавіка 1942 г. на кватэры П.М.Хмялеўскага адбылося пасяджэнне Дзяржынскага падполънага камітэта, дзе было прынята рашэнне стварыць на базе падпольных груп вёсак Баравое i Касілавічы партызанскі атрад імя І.В.Сталіна, у хуткім часе камітэт накіраваў у яго людзей, зброю i боепрыпасы. Гэты атрад узначаліў С.А.Рыжак. Камісарам атрада стаў І.А.Жукавец, начальнікам штаба М.Л.Яраслаўцау. Атрад размясціўся у Бакшаўскім лесе, што за 3 кіламетры ад в. Бакшава.

Гэта быў першы партызанскі атрад на тэрыторыі Дзяржьнскага раёна. Летам i восенню дзяржынскае падполле ўстанавіла цесныя кантакты з партызансюмі атрадамі імя С.М.Будзённага, імя М.Ф.Фрунзе, імя В.П.Чкалава, «Баявым», спецгруппамі, якія былі закінуты з савецкага тылу ў Дзяржынскі раён.

19 чэрвеня 1942 г. Партызаны атрада імя ГВ.Сталіна атакавалі ўмацаваны блокпост на раз'ездзе Комалава на участку чыгункі Негарэлае – Коласава. Бой iшоў паўтары гадзны. Партызаны знішчылі блокпост, танк, процітанкавую гармату, 3 станковыя кулямёты, грузавую аўтамашыну, 2 радыёстанцыі, забілі 24 i паранілі да 30 гітлераўцаў. Панеслі страты i партызаны - загінулі камандзір атрада С.А.Рыжак i начальнік штаба МЛ.Яраслаўцаў.

31 мая 1941 – 1942 гг. на Доупм востраве дыслацыравалася група савецкіх ваеннаслужачых на чале з у.Раманавым. Партызаны праводзші дыверсп на шашы Мшск - Слуцк, вялі прапагандысцкую работу сярод насельшцтва Дзяржынскага i Уздзенскага раёнау. Вясной 1942 г. група папоуншася за кошт прыбыушых з Мшска i мясцовых жыхароу. Быу створаны партызанскі атрад (з лшеня 1942 г. брыгада), які узначаліу каттан М.М.Нікіцін. Актыуныя дзеянні партызан не давалі акупантам супакою. Каб зшшчыць атрад, 14 чэрвеня 1942 г. гтглерауцы накіравалі супрацъ яго карную экспедыцыю. Партызаны на працягу васьмі гадзш адбівалі атакі пращунжа, нанесиі яму вялікія страты i непрыкметна пакінулі доугі вострау. Партызаны былі узко у небяспечным месцы, а карнікі усе працягвалі абстрэльваць пусты лагер.

Партызаны брыгады дзейнічалі на чыгунцы Койданава - Мшск, на шашы Мшск- Валяр'яны - Узда. Падарвалі 3 эталоны, 32 аутамашыны, 12 мастоу, разграмші 8 нямецка - паліцэйскіх участкау i валасных упрау. Баявым рэйдам брыгада М.М.Нжщша прайшла праз Налібоцкую Пушчу i выйшла за лшто фронту праз «Вщебскш вароты».

Каля в. Путчына размясщуся партызанскі атрад імя М.В.Фрунзе, яю быу створаны у жшуш 1942 г. з партызансюх груп М.А.Ваучака i П.і.Серабракова.

Бурна pacni партызаноая сшы, атрады разгортваліся у партызанскія брыгады.

У верасш 1942 г. на базе партызанскіх атрадау імя М.В.Фрунзе i імя Ф.Э.Дзяржынскага створана партызанская брыгада імя М.В.Фрунзе (камащщр П.і.Гулевіч), у снежш - партызанская брыгада імя К.Я.Варашылава (камащщр В.Р.Яроменка). У жшуш 1943 г. у Станькаускш лесе была створана 200-я брыгада імя К.К.Ракасоускага (камандзір М.Ю.Баранау).у снежш 1943 г. - партызанская брыгада імя П.К.Панамарэша (камандзір С.Р.Ганзенка).

У раёне пэуны час дыслацыравауся асобна дзеючы партызанскі атрад «Мсщвец», які быу створаны у лістападзе 1942 г. У Маскве паводле рашэння ЦК КП(б)Б i наюраваны у тыл ворага. У лшеш 1944 г. ён налічвау 232 партызаны. На Дзяржыншчыне дзейшчау асобны рартызансю атрад П.А.Алыбша. Тэты атрад быу створаны на базе разведвальнай групы штаба партызанскай брыгады імя В.П.Чкалава. Пэўны час у раёне дзейнічаў партызанскі атрад імя М.І.Калініна (камандзір атрада ЛЛ.Сарока, пазней - Л.М.Алейнж).

У партызанскія брыгады, якія ў розны час дыслацыравалася i дзейнічалі на тэрыторыі Дзяржынскага раёна, уваходзіў 51 атрад з асабовым складам звыш 10 тыс.чалавек на ix рахунку было шмат баявых спраў.

Партызанскі атрад «Камсамольскі» брыгады імя Г.К.Жукава Баранавіцкай вобласці сістэматычна парушаў тэлефонна-тэлеграфную сувязь ворага. 23 снежня 1942 г. на участку Мінск - Коласава ім былі зрэзаны 63 слупы. Партызанам дапамагалі члены падпольных арганізацый i груп.

Каб знішчыць партызан, ачысціць ад ix свой тыл, гітлераўскае камандаванне наладжвала адну карную аперацыю за другой. Партызаны сустракалі ix агнём, уступалі з iмi у 6ai, наносячы iм значныя страты.

У 1942 г. партызаны атрада імя І.В.Сталіна ўступілі у бой з гітлераўцамі ў Бaкінаўскім лесе, за тры кіламетры ад в. Бакінава. Бой iшоў шэсць гадзін. Партызаны супрацьстаялі 450 карнікам.

У студзені 1943 г. Kapнікі акружылі Станькаўскі лес, дзе знаходзілася 200-я партызанская брыгада імя К.К.Ракасоускага. Партызаны з баямі вырваліся з акружэння.

Партызаны брыгады імя В.П.Чкалава толькі ў 1942 г. разграмілі 11 апорных пунктаў праціўніка i 20 маёнткаў, захапілі 4 тыс. тон збожжа, 1 тону раздалі насельніцтву. Ў красавіку 1943 г. на баявым рахунку брыгады было 50 падарваных эшалонаў. У Mai - знішчылі аўтакалону з 36 аўтамашын.

Барацьба партызан на камунікацыях непакоіла гітлераўцаў. Аб ix дзеяннях iшлі справаздачы ад ваенных i цывільных нямецкіх ўстаноў. У адной з тэлеграм начальніка транспартнай службы арміі «Цэнтр» паведамлялася: «27.8(1942) 17.35 на перагоне Стоўбцы - Коласава, лінія Баранавічы - Мінск партызаны падарвалі на Miне... поезд №117. паравозы(вядучы i прычапны) сышлі з рэек i зваліліся пад адхон... Састаў быў абстраляны з кулямётау. Рух у бок тылу быў перарваны на 2 гадзіны i ў бок фронту - на суткі».

У партызанскім атрадзе імя Р.А.Катоускага брыгады імя К.Я.Варашылава партызан-камсамолец М.А.Анохін арганізаваў падрыўную групу, якая разгарнула актыўную дыверсійную дзейнасць на чыгунцы Мінск - Баранавічы. Ён асабіста падарваў 11 нямецкіх эшалонаў. Пасля адной з баявых аперацый на шляху ў партызанскі лагер М.А.Анохін тpaпiў на варожую засаду i быў смяротна паранены. Паміраючы на руках сваіх баявых таварышаў,ён сказаў: «Жыцця не шкадую, Шкадую толъкі, што больш не змагу бщь гітлераўскіх бандытаў».

22 ліпеня 1942г. Мінскі абком КП(б)Б зацвердзіў па Дзяржынскім раёне партарганізатарам (ўпаўнаважаным) ЦК КП(б)Б В.Л.Герасімовіча. У кастрычніку 1942 г. створаны Дзяржынскі падполъны РК КП(б)Б. У яго ўваходзілі сакратары: В.Л.Герасімовіч, пазней - П.Р.Мартысюк, члены райкома У.Т.Гаваркоўскі, П.Р.Мартысюк (да 7 красавіка 1943г), Я.П.Грыцаневіч, М.Ю.Баранаў, С.П.Піткевіч, А.М.Шалай, А.В.Ягнатаў, А.В.Пупейка.

Актывізавалася падпольная работа сярод партызан i насельніцтва. Пачала выходзіць газета «Ленінская праўда». Яе першы нумар выйшаў 12 верасня 1943 г. ўсяго да дня вызвалення Дзяржынска i раёна былі выпушчаны 44 нумары. Рэдактарам газеты быў ВЛ.Яблашэускі. Перыядычнасць яе - адзін нумар у 8 - 15 дзён.

«Партызанскі атрад імя Д.А.Фурманава, - пісала «Ленінская праўда» у снежні, -пусціў пад адхон 3 варожыя эталоны з жывой сілай i тэхнікай, 5 варожых аўтамашын, спаліў мост, перарэзаў 6,5 кіламетраў тэлеграфна - тэлефоннай сувязі ворага i зрабіў адну, сумесна з іншымі партызанскімі атрадамі, засаду на шашы Мінск - Слуцк». «Тры партызаны 20 ліпеня ўначы падарвалі варожы цягнік. Загінулі 93 немца, разбіта шмат вагонаў, затрыманы рух на чыгунцы на некаторы час», - паведамляла газета «Ленінская праўда» 25 снежня 1943 г.

18 - 22 снежня нямецкія рабаўнікі акружылі i абрабавалі 9 вёсак Дзяржынскага раёна, забралі 40 мужчын i адну жанчыну i адправілі ў Германію. «Усімі сіламі i сродкамі, - заклікала «Ленінская праўда» сялян, рабочых i інтэлігенцыю, -перашкаджайце нямецкім бандытам вывозіць нашы багацці і хавайце хлеб, булъбу i мяса ад фашыстаў і зберагайце дзяржаўную маёмасць і абараняйце сваю хату ад рабавання і біце нямецкія банды i карныя атрады, падпольшчыкаў нашых вёсак i гарадоў» .

3 снежня 1943 г. партызаны брыгады імя К.К.Ракасоўскага i іншых партызанскіх брыгад разграмілі варожую калону на шашы Мінск - Слуцк каля в.Цялякава Уздзенскага раёна. У гэтым баі партызаны знішчылі 54 варожыя машыны, 2 браневікі, было забіта i паранена звыш 200 нямецкіх салдат i афіцэраў, захоплены багатыя трафеі. У ім прымаў удзел юны разведчык Марат Казей. Ён забіў нямецкага палкоўніка i забраў яго партфель з каштоўнымі дакументамі - ваеннымі картамі i планамі нямецкага камандавання.

У пачатку мая 1943 г. у лясах каля в. Скірмантава быў створаны яурэйскі сямейны партызанскі атрад (камандзір П.І.Зорын). Пазней ен быў перайменаваны ў партызанскі атрад №106 i ўвайшоў у партызанскую брыгаду імя В.П.Чкалава Баранавіцкага партызанскага злучэння. Ён папаўняўся ўцекачамі з Мінскага гета i іншых населеных пунктаў.

У канцы чэрвеня 1943 г. атрад перадыслацыраваўся ў Налібоцкую пушчу. Знаходзячыся на новым месцы, партызаны па загаду камандавання Баранавіцкага злучэння стварылі дыверсіонныя групы, якія дзейнічалі на чыгунцы.

У ноч на 6 чэрвеня 1944 г. падрыўнікі дыверсіоннай групы на чале з камандзірам роты партызанскага атрада №106 М.Тамарліным паставілі міну на шашы Мінск -Койданава, каля Нявелікага моста. На ей узарвалася аўтамашына, што ішла з Мінска. Загінулі двое акупантаў, трое былі паранены. Другая дыверсіонная група(старшы Ш.Хейфеў) на шашы Мінск - Койданава за 2 км ад Дзяржынска знішчыла і аўтамашыну i двух акупантаў. 15 чэрвеня 1944 г. партызаны атрада №106 спалілі мост на дарозе Койданава - Волма.

У жніўні 1943 г. партызаны брыгады імя К.Я.Варашылава ўдзелънічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна».

У верасні 1943 г. атрад імя С.М.Будзённага разграміў апорны пункт у в.Красная Горка, прарваўся да чыгункі на ўчастку Фаніпаль - Койданава i падарваў каля 180 рэек.

Партызаны брыгады імя В.П.Чкалава учынілі 10 дыверсій на чыгунцы, правялі 10 баёў.

У данясенні аб стане руху паяздоў на Беларусі на 16 верасня 1943 г. (па стане на 14.00) адзначалася, што спыніўся рух на перагоне Стоўбцы - Мінск на 6.5 гадзіны. Найбольшая колькасць цягнікоў за 1943 г. паводле справаздач партызанскіх атрадаў i брыгад, была падарвана на шашы Баранавічы - Мінск у колькасці 209 штук.

Партызаны наносілі ворагу вялікія страты. 1 лютага 1944 г. ад выбуху магнітных мін на перагоне Негарэлае - Коласава згарэла 5 цыстэрн бензіну, 5 цыстэрн узрывам скінута пад адхон.

20 чэрвеня 1944 г. у час 3-га этапу рэйкавай вайны на чыгуначным перагоне Негарэлае - Коласава партызаны спалілі 5 вагонаў, 34 платформы, падарвалі 2 танкі, 2 танкеткі, бронемашыну, 3 аўтамашыны, 6 пражэктарных установак, 3 зенітныя гарматы, некалькі танкавых i авіяцыйных матораў, знішчылі нямецкіх акупантаў. Было ўзарвана 480 рэек.

Паміж чыгуначнымі станцыямі Воўчкавічы i Стоўбцы партызаны пусцші пад адхон звыш 100 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай i тэхнікай, знішчылі 2436 рэек на чыгуначным палатне, акрамя таго больш за 1 тыс. штук асобнымі атрадамі i групамі. Партызаны знішчылі сотні вагонаў з рэчамі i прадуктамі харчавання, нарабаванымі ў насельніцтва i на прадпрыемствах i прыгатаванымі для адпраўкі у Германію.

Студэнтку Мінскага педінстытута імя А.М.Горкага Марыю Талейку вайна застала ў Мінску. Яна актыўна ўключылася ў патрыятычнае падполле: разам з іншымі студэнтамі дапамагала выводзіць савецкіх ваеннапалонных у партызанскую зону Дзяржынскага раёна. У 1942 г. М.Талейка стала партызанкай брыгады імя М.В.Фрунзе. Сярод многіх баявых аперацый ей запомніўся першы бой у 1942 г. каля в. Огарыша.

У студзені 1944 г. Марыя Іванауна была прызначана намеснікам камандзіра спецразведвальна-дыверсійнага атрада па аператыунай рабоце па Дзяржынскім раёне. У выніку паспяховых дзеянняў партызан на значнай тэрыторыі раёна ўтварылася партызанская зона, якая была ачышчана ад нямецкіх акупантаў i паліцаяў.

Вялікую ўвагу надавалі партызаны i спецгрупы, засланыя у тыл ворага, разведцы. Яе роля i значэнне асабліва ўзраслі ў сувязі з набліжэннем у 1943 г. лініі фронту да межаў Беларусі. На Дзяржыншчыне актыўна дзейнічала разведгрупа «Чайка» М.І.Мінакова. Асабліва вызначыўся разведчык з Озерскай падпольнай групы Н.Ф Рыцзеўскі са сваей сястрой Эмніяй. Яны праводзілі работу па ўстанаўленні нумароў вайсковых часцей вермахта, якія накіроўваліся праз Мінск на цэнтральны участак савецка-германскага фронту. Яны прыцягнулі да работы мінчанак Тамару i Ларысу Сасноўскіх. Муж Ларысы П.Ф.Шведка-Святлічны працаваў на мінскай нафтабазе, якая забяспечвала гаруча - змазачнымі матэрыяламі нямецкія вайсковыя часці. Маючы доступ да дакументаў нафтабазы, ён фіксаваў нумары часцей, устанаўліваў род войскаў, напрамак ix pyxy i г. д. Адначасова П.Ф.Шведка-Святлічны трымаў пад назіраннем аэрадром. Пры дапамозе Л.А.Бычкоускай, якая жыла ў Дзяржынску, Н.Ф.Рыдзеўскі пазнаёміўся з ваеннаслужачым вермахта антыфашыстам Герхардам Гартманам. На працягу трох месяцаў ён перадаваў М.Ф.Рыдзеускаму звесткі аб сваей дывізіі. Выключна важнымі былі яго звесткі аб штабе групы арміі «Цэнтр», які дыслацыраваўся ў Вільнюсе, надземных ваенных збудаваннях у Кёльне i іншых гарадах Германіі. У кастрычніку 1943 г. П.О.Гартман са зброяй перайшоў да партызан i працягваў займацца разведкай.

На тэрыторыі Беларусі у сакавіку - ліпені 1944 г. дзейнічалі 2 групы Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія». Група 117 ў складзе антыфашыстаў Ф.Шэфлера, Г.Барса, Г.Генчке, О.Меера, Э Карвінскага, Г.Кранаўэра, К.Рынагеля i інш., савецкіх афіцэраў А.А.Казлова, І.А.Коласа, Г.Ф.Храмушынай дыслацыравалася ў размяшчэнні партызанскіх брыгад імя В.П.Чкалава i імя І.В.Сталіна Баранавіцкай вобласці. У паходнай друкарні нямецкія антыфашысты выдалі 40 назваў лістовак тыражом у некалъкі тысяч экземпляраў i распаўсюдзіўшы ix у варожых гарнізонах Мінска, Дзяржынска, Баранавіч, Барысава i інш. у час вызвалення рэспублікі летам 1944 г. члены нямецкай групы выступалі ў ролі «рэгуліроўшчыкаў»: накіроўвалі адступаючыя часці гітлераўцаў па дарогах, якія кантраляваліся партызанамі. Дзейнічаючы як парламянцёры i перакладчыкі, антыфашысты сустракаліся з салдатамі i афіцэрамі вермахта, пераконвалі ix у бессэнсоўнасці супраціўлення i прапаноўвалі ім скласці зброю. У партызанскую брыгаду імя І.В.Сталіна з дапамогай антыфашыстаў перайшлі 69 нямецкіх афіцэраў i больш за 3 тысячы салдат.

Набліжаўся час вызвалення. У чэрвені 1944 г. народныя мсціўцы нанеслі яшчэ адзін удар па чыгунцы. Партызаны брыгады імя Г.К.Панамарэнкі перабілі 480 рэек i спалілі эталон з ваеннай тэхнікай i харчаваннем, брыгады імя І.В.Сталіна ў чэрвені 1944 г. зрабілі 24 дыверсіі, пусціўшы пад адхон 6 эшалонаў, падарвалі 3 масты, 14 аўтамашын на ўчастку Коласава - Негарэлае падарвалі каля 600 рэек, пашкодзілі 500 метраў тэлефонна- тэлеграфнай лініі. Гэта была значная дапамога Чырвонай арміі, якая хутка наступала па ўсім савецка-германскім фронце.


Метки: школьный музей

.: :.

Государственные символы
Республики Беларусь

Школа - ресурсный центр
Школа – ресурсный центр
/images/pic/22729228_147860492497560_1657161831786646839_n.jpg
ШАГ
/images/SHAG_logo1.jpg
Год малой родины
Телефоны
Телефон доверия для жителей Минской области
Телефон доверия для жителей Дзержинского района
Телефоны справочных служб
Телефон педагога-психолога
Телефон педагога социального
МЧС информирует
/images/pic/%D0%91%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5%D1%80.jpg
Наши новости

Конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»

9 декабря четверо учащихся учреждения участвовало в областном конкурсе по робототехнике «Дорога в будущее»...


«Ученик года-2019»

В субботу 7 декабря прошел второй этап конкурса школьных достижений «Ученик года-2019», в котором приняли участи...


Минщина спортивная. Зима.

В свои права вступила любимая пора года всех ребят – зима. И хотя природа пока не балует нас настоящими морозами и ...


Предметная неделя математики

С 2 по 7 декабря в нашей ш коле проходит неделя математики. Открыть В течении всей недели в кабинетах математики проходят зан...


Робототехника

29 ноября 2019 года на базе нашей школы прошел районный этап областного конкурса по робототехнике «Дорога в будущее...


Поздравляем с победой!

29 ноября в нашей школе прошел детский районный конкурс игровых проектов «Играют дети – играем мы!&...


«Ученик года-2019»

В субботу 30 ноября в нашей школе состоялся первый этап конкурса школьных достижений «Ученик года-2019». На...


Шаг в действии

В рамках единого дня информирования «ШАГ» состоялась встреча с руководителем народного клуба поэтов и компо...


Мечты сбываются

21 ноября 2019 года завершился ХII международный фестиваль творчества детей и молодых людей с инвалидностью «Мечт...


Олимпиадное движение

Вот и завершился второй этап республиканской олимпиады по учебным предметам. 22 и 23 ноября 2019 года состоялась олимпиада по ...


© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно